8 жніўня

 

Гэты дзень у маёй фальклорнай практыцы стаў у нейкім сэнсе сенсацыйным. Як я зразумела, нам можна запісаць і іншыя жанры фальклору ў якасці дадатковых адзінак. Па гэтай прычыне я ўпершыню адышла ад задання збіраць фальклорную прозу і дазволіла сабе запісаць ад майго ўжо ў нейкай ступені пастаяннага інфарманта ў Елцы Ганны Віктараўны Дубатоўка (1950 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая) прыпеўкі. Трэба сказаць, што падчас запісу прыпевак ад Ганны Віктараўны ў мяне значна палепшыўся настрой. Напоўненыя гумарам, гэтыя фальклорныя адзінкі даволі хутка кладуцца не толькі на паперу, але і на памяць.

 

56. “Мой муж – галава…”            

 

Мой муж – галава,

 

А я яго шыя.

 

Ім кручу, куды хачу,

 

Хай талеркі мые.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

57. “Я хацела выйсці замуж…”

 

Я хацела выйсці замуж,

 

Маць каровы не дае.

 

А жаніх такі папаўся,

 

Без каровы не дае.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

58. “Прыехалі ка мне сваты…”

 

Прыехалі ка мне сваты

 

На сівой кабылі.

 

Усё дабро маё забралі,

 

А мяне забылі.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

59. “Музыкант у нас адзін…”

 

Музыкант у нас адзін.

 

Давай, дзевачкі, дадзім.

 

Музыканту трэба даць,

 

Весялей будзе іграць.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

60. “Ах, бабачкі, яко дзіва…”

 

Ах, бабачкі, яко дзіва,

 

Я на печы заблудзіла.

 

Абняла валёнак,

 

Думала мілёнак.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

61. “А сягоня ўначы заблудзіла на пячы…”

 

А сягоня ўначы заблудзіла на пячы.

 

Цап-цап за мяшок,

 

Думала, што жанішок.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

62. “А мой мілёнак у лясу…”

 

А мой мілёнак у лясу

 

Спаймаў рыжую лісу.

 

А з маёй фігураю

 

Ды трэба чарнабурую.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

63. “Ішоў кум агародам…”

 

Ішоў кум агародам,

 

Кума вуліцаю.

 

Кум трос петухом,

 

Кума – курыцаю.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

Дастаткова пасмяяўшыся, з добрым настроем мы развіталіся з Ганнай Віктараўнай. Але на гэтым нашы сустрэчы не спыняцца. Наперадзе заўтрашні дзень.

  

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.