1 жніўня

 

У першы дзень апошняга месяца лета я з бабуляй апынулася як бы на другім полюсе ад месца, дзе я праходзіла свой першы дзень практыкі. Такім полюсам стала вёска Церабунь, якая знаходзіцца ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. З гэтай вёскай мяне таксама звязвае родавая сувязь. Калі на візуальным узроўні прадставіць маё генеалагічнае дрэва, то шмат галінак будзе якраз-такі ў баку вёскі Церабунь. Адсюль родам мой дзядуля і бабуля па мячы. Церабунь – гэта вёска цудоўных пейзажаў. Калі творчаму чалавеку патрэбна натхненне, то ў гэтым месцы ён яго знойдзе. Чыстае паветра, непадалёку лес, рэчка, што працякае каля дамоў… Адным словам, цуда прыроды. Вось у такой прыгажосці апынулася і я. І знайшла-такі гэтае самае творчае натхненне. А дакладней знайшла чалавека з такім натхненнем, якім стала мая бабуля, Яўдошына Любоў Мікалаеўна (1944 г.н., беларуска, вышэйшая адукацыя, мясцовая). Думаю, яна і сама не здагадвалася пра свае магчымасці быць “магутным” інфармантам фальклорнай прозы, проста тытанам па колькасці фальклорных адзінак. Пасля некаторых агародных спраў, дзякуючы спякоце, мы вырашылі пайсці адпачыць у хату. Адчынілі акно, натхняльнае церабунскае паветра павеяла на нас, і, хутка ўзяўшы апытальнік, які апошнім часам стаў проста настольнай кнігай або кіно, якое заўсёды хочацца пераглядаць, мы пачалі гаворку. Паколькі большасць запісаных ад бабулі адзінак звязана з яе жыццём, то лічу, што не зашкодзіць зрабіць невялікі экскурс у яе біяграфію.

 

Нарадзілася мая бабуля 1 студзеня 1944 года. Вот так і святкуем два ў адным – Новы год і дзень народзінаў бабулі. На маю думку, лёс маёй бабулі не назавеш лёгкім, але мужнасцю гэтай жанчыны можна толькі захапляцца. У чатыры годзікі мая бабуля страціла маці. Яе бацька ўзяў шлюб другі раз. Бабуля выхоўвалася сваёй, як яна сама называе, бабцяй Ірынай. Пасля заканчэння 10 класаў паступіла ў Пінскі тэхнікум. Стала выхавальніцай у дзіцячым садку. Па кар’ернай лесвіцы Любоў Мікалаеўна ішла даволі паспяхова. Пасля займання пэўны час пасады метадыста, стала загадчыцай дзіцячага садка. На такой пасадзе мая бабуля працавала 35 гадоў. Можна яшчэ шмат чаго цікавага расказаць пра маю бабулю. Цікавага з пункту гледжання таго, як яна спраўлялася з ударамі лёсу. Але паколькі я лічу, што не зусім этычна будзе гаварыць пра ўсё, што было ў жыцці маёй бабулі, акрэсліўшы апорныя моманты яе біяграфіі, пяройдзем непасрэдна да выніку нашай з ёй гаворкі. Зразумела, што займаўшы пасаду загадчыцы, мая бабуля, дастаткова адукаваная ва ўсіх адносінах жанчына, гаворыць не на мясцовым дыялекце, а на рускай мове. Але ў вёсцы Церабунь, адкуль, як згадвалася раней, яна родам, пануе даволі цікавы дыялект. Тутэйшая гаворка ўвасабляе сабой мікс беларускай, рускай, украінскай і польскай моў. Скажу шчыра, што слухаць такі дыялект для мяне было цікава. Ведаючы гэта, а таксама прыняўшы пад увагу той факт, што пры збіранні фальклору вельмі карысным з’яўляецца занатаванне мясцовага дыялекту, мая бабуля вяла размову на мове свайго дзяцінства.

 

Я вырашыла пачаць весці гаворку згодна з праграмай-апытальнікам. Гэта, можна сказаць, была база для мяне. Сабраўшы ўсе свае веды ў прасторы міфалагічнай прозы, Любоў Мікалаеўна выдала мне наступныя фальклорныя адзінкі.

 

5. Як раніцою дождь…

 

Як раніцою дождь, то люды говораць, шо то на вісь день.А когда говораць “дождік в ранцы – бабіны танцы”, то значыт, шодождьтолькі будэ раніцою.

 

Заўвага:міфалагічная проза – міфалогія прыродных з’яў і стыхій.

 

Потым мая бабуля успомніла пра тое, як яны святкавалі Каляды.

 

6. На Коляду…

 

На Коляду, когда збыраліся діты і шлы колядоваты, говорылі такіе слова (подходілі до хаты, до окна):

 

“ Гу-гу-гу, гу-гу-гу,

 

Дайтэ того на рогу.

 

Кішкі, ковбаскі,

 

Ложечку кашкі”.

 

Заўвага: каляндарна-святочная проза – зімовы цыкл – калядная.

 

Паколькі я спадзявалася яшчэ хоць што-небудзь пачуць ад маёй бабулі наконт пытанняў са сферы фальклорнай прозы, то мы прадоўжылі гаворку на гэтую тэму. Я пачала цікавіцца рознымі народнымі прыкметамі, якія, як вядома, з‘яўляюцца часткай міфалагічных уяўленняў чалавека пра свет, што яго акружае. Бабуля падзялілася са мной сваімі ведамі на гэты конт.

 

7. Як я була малая…

 

Як я була малая, то старые людэ казалі: “ Не лягай спаты, як заходзіць сонцэ, бо будэ голова боліты”.

 

Заўвага: міфалагічная проза – міфалогія прыродных з’яў і стыхій.

 

8. После захода сонца…

 

После захода сонца нэ можно выносыты сміцце з хаты, бо з ім вынысыш богатство свое.

 

Заўвага: міфалагічная проза – міфалогія прыродных з’яў і стыхій.

 

На маё пытанне з апытальніка – чаму зямля лічыцца святой – бабуля сказала наступнае:

 

– Земля святая: вуна кормыць, поіць, дае здоровье, бырыжэ кожну людыну, дае сылу вылыку.

 

Потым мы плаўна перайшлі да гаворкі пра Бога, пра тое, як трэба жыць, каб мірна існаваць.

 

9. Як я була малая…

 

Як я була малая, то моя бабуля мні казала: “На нэбы жывэ Бог”. А як грыміло, то вуна казала: “То Бог у колэсніцы йіздыць”.

 

Заўвага: міфалагічная проза – міфалогія прыродных з’яў і стыхій.

 

10. Бабця казала…

 

Бабця казала, як я дывілась на Луну і пыталася, шо там такое нарысовано. А вуна казала: “То Кавэль Явэля на вілах пудняв. То братья булі, і воны шось не подылылы”. То я так вот до сіх пор дывлюся і так і віру этому.

 

Заўвага: няказкавая проза – міфалагічная легенда.

 

11. Старыі люды казалы…

 

Старыі люды казалы, шчо Бог всё бачыць, он жывэ на нэбы, трэба всіх слухаты, а то Бог накажэ. Трэба молытыся Богу кажды дэн і просіты ў Бога здуров’я, шчасця. А Матерь Божья – наша заступніца, наша благодетельніца. Вуна – Маты Ісуса Хрыста. А шчэ казалы, шчо кажды чуловік мае свого ангела-хранітеля і учылы просыты ў ангела-хранітеля: ангел-хранітель, будь со мной; бырыжы мэнэ от зла і напасті.

 

Заўвага: народна-хрысціянская проза – аповед.

 

 

12. У нас в деревне…

 

У нас в деревне гуворылы: “Сонцэ ранэнько встае на роботу. Всходыць. Поднымаецца з зымлі, цілы дэнь воно робыць, плывэ по нэбы. А вэчэром ідэ отдыхаты, спаты, шоб раненько взнов встаты”.

 

Заўвага: міфалагічная проза – міфалогія прыродных з’яў і стыхій.

 

13. Колысь говорылы…

 

Колысь говорылы, шо як падае звізда, то хтось родывся. А в сосідней деревнеГолочёво казалы, шо як падае звізда – хтось жынывся.

 

Заўвага: міфалагічная проза – міфалогія прыродных з’яў і стыхій.

 

14. Як будэш жыты по Законам Божьім…

 

Як будэш жыты по Законам Божьім, то попадэш в рай. А як нэ будэш слухаты людэй старшых, кепьско сэбэ вісты будэш, то тобі дорога в пэкло. А як покаішься пэрэд Богом за грэхі своі, Бог прушчае такую людыну і думае, куды тобэ опрэдэлыты после твоей смэрты.

 

Заўвага: народна-хрысціянская проза – аповед.

 

15. Говорылы, шо як прыйшов Ілля…

 

Говорылы, шо як прыйшов Ілля, насцяло в воду тыля. Купатысь нэ можно.

 

Заўвага: народна-хрысціянская проза – павер’е.

 

16. На Громніцы…

 

 На Громніцы казалы, як курэнь нап’ецьца водыці, то будэ рання вэсна.

 

Заўвага выканаўцы: курэнь – певень.

 

Заўвага: народна-хрысціянская проза – прыкмета.

 

Далей мая бабуля ад гаворкі пра народныя ўяўленні, прыкметы, павер’і перайшла да аповедаў пра жыццёвыя падзеі.

 

17. Мого тата…

 

Мого тата хотылы немцы забраты в Германію с другымы хлопцамііз деревні. Сагналы іх за проволоку в деревню Мотыкалы. А муя маты шчэ була невестою мого бацька. То пошла юго выручаты. Взяла кошычок яіц, масла і дала немцам, шчоб воны юго отпустылы. І вуна юго выкупыла. І вун в Германію нэ попав, а потім воював, освобождав Белорусію, Польшу і був сільно раненый.

 

Заўвага: няказкавая проза – мемуары.

 

18. У нас, в Тэрэбуні…

 

У нас, в Тэрэбуні, тычэ река Лесная. Колысь эта была глыбокая река. Коло нашай деревні вуна впадае в Буг. І шчэ в прошлом столэцці среді рекі появывся островок. І вун всё стовав бульшым і бульшым. І річка юго омывае со всіх сторон. Там люды любяць отдыхаты. Місца красівое. Люды называюць этот остров Цыпэль.

 

Заўвага інфарманта: цыпэль – востраў па-польску.

 

Заўвага: няказкавая проза – тапанімічная легенда.

 

19. В одной сым’і…

 

В одной сым’і було много дытэй. Народылось двое калік. Одён нэ мог говорыты. Только проізносыв абу-абу. А другый страдав падучею болізнью. Як мы булы малыі, то іх дразнылы. Одного – абукалом, а другого – панькаю. Як воны ходылы побыралісь і люды казалы: “За шчо той сым’і такое Божье наказаніе? Мусыць, за якіесь грэхі”.

 

Заўвага: няказкавая проза – мемуары.

 

20. Когда прышлы Саветы…

 

Когда прышлы Саветы, то сталы осквернять церкві. Вот так случілось і с нашей церквою в деревне Вельямовічі, гдэ був наш пріход. Одён комсомолец, вэльмо р’яный, збывав купол с цэрквы і юго скінув. А чэрэз некоторое время он пэрэд той церковью повісывся. Там в цэрквы був колхозны склад. А в 2010 году цэрков восстановлена.

 

Няказкавая проза – маральна-этычная легенда.

 

21. Був чоловік…

 

Був чоловік, якій страдав от п’янства. І він поіхав в деревню в Хмелево в церковь до батюшкі на отчістку. Він рассказав, як юго стало крутыты, кочаты, як батюшка чітал молытвы, шо він крычав, рычав, нэ знав, хто він е. А потім стало так лёгко і він дав батюшке клятву, шчо бульш нэ возьміцца за рюмку. І нэ п’е много вжэ літ. І йіздыць до того батюшкі с благодарностью. І батюшка этот помог і помогае шчэ многім людям.

 

Заўвага: няказкавая проза – маральна-этычная легенда.

 

Вось так і прайшоў яшчэ адзін дзень маёй практыкі. Дзень 17 фальклорных адзінак. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.