18 августа

 

Были у Валентины Иосифовны. Она вспомнила две пасхальные песни.

 

 

16. “А ці ў дому-дому пане гаспадару…” (“Гаспадару”)

 

 

А ці ў дому-дому пане гаспадару?

 

Няма ў дому, паехаў у поле.

 

Паехаў у поле поле паліваці.

 

Поле паліваці, жыта аглядаці.

 

А па яго полі сам Бог ходзе.

 

Сам Бог ходзе - жыта родзе.

 

На ўзгорку жыта ўрадзіла,

 

Пры дарозе – пахілілася,

 

А ў даліне ў трубы павілося.

 

Там жнуць жнейкі маладзенькія,

 

У іх сярпочкі залаценькія.

 

Снапок звяжа – капа вяжа.

 

А з снапочка жыта бочка.

 

Дай жа, Божа, дык гэтаму пану

 

Гумно жыта навазіці,

 

Сорак бочак намалаціці.

 

Хрыстос васкрэс!

 

 

З а ў в а г і: жанр – валачобная песня.

 

З а ў в а г і  в ы к а н а ў ц ы: велікодная песня ў гонар гаспадара.

 

 

17. “Добры вечар, пані гаспадыня…” (”Гаспадыні “)

 

(велікодная песня ў гонар гаспадыні)

 

 

Добры вечар, пані гаспадыня!

 

<…>

 

Рада будзе па садочку пахадаць,

 

Будзе сваіх дзетак пабуджаць.

 

Уставайце дзеткі, адзявайцеся!

 

Адзявайцеся, прыбірайцеся!

 

Ідзіце ў садочак, там пчолкі гудуць.

 

Пчолкі гудуць – мядок будзе.

 

Гаспадынька рада будзе!

 

 

З а ў в а г і: жанр – валачобная песня.

 

З а ў в а г і  в ы к а н а ў ц ы: гэта ўрывак.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.