16 августа

 

Были у бабы Жени. Голос так и не вернулся. Петь она не может.

 

Попросили её рассказать что-нибудь про былые времена. Она рассказывала. Рассказывала про жизнь за Польшей, про войну, про то, как её сестру Стасю забрали в плен. За всю войну они получили только две весточки от неё. На глаза её наворачивались слёзы. Видно было, что ей тяжело это вспоминать. Всё время она повторяла одну и ту же фразу: “Сколькі ж мы нацярпеліся! Як жа цяжка жылося! Не тое, што зараз, прыпеваючы”.

 

Рассказы её записывала я на диктофон.

 

 

9. “Пра паноў за Польшчай у в. Пугачы”

 

 

Паны… дык што тыя паны? Якія яны былі паны? Зямлі многа мелі, людзей нанімалі, людзі работалі. А плацілі добра і ўслед вечара, пуд зярна, а пуд - шаснаццаць кілаграм. Пуд зярна, ці мукі, што хочаш. Але гэта не палякі былі, такія самыя людзі. Ён з багацейшай сям’і, умеў чытаць, пісаць – і вот ён пан! Сумеў дамы пастроіць, сумеў хлявы пастроіць, скаціну… гэта ж цяжолая работа была. Хоць сабе і пан, а трэба было ж звярнуцца, весці гаспадапку, і аплаціць, і скаціну дзяржаць… І коні, і каровы, і авечкі, усё дзяржалі, і свінні… і прыслугі ж у іх. Парабкі´… дзеўкі, хлопцы, усё ж гэта наёмныя, аплачаваў пан. Не то, што там трудадні пісалі, як калхоз нашоўся. Гэта ж вот, як цяпер, усё гэная, як відаць з лесам, усё панская зямля была. І Цінішча панскае было. Пан Бугарэвіч быў. І ў Хмарачках, там жа ж, другі пан Мароз быў. І зямлі ў арэнду давоў. Ён дае там ну шэйсят сотак, пяйсат, дваццаць… сколькі хочаш, сколькі сілы ў цябе. Але тады палавіну яму… Гэта поле ўжо сажнеш - палавіну яму, а палавіну ўжо табе. Напалам. Зямля ж дарагая была.

 

 

З а ў в а г і: жанр – рэалістычнае апавяданне.

 

 

10. “Пра пачатак айчынай вайны ў в. Пугачы”

 

 

Адразу калі вайна началася, дык немцы тут у вёсцы стаялі. І тожа па хутора´х хадзілі і сабіралі яйца. “Яйца, масла шпэк!”. Усё згарнулі тожа. Удзень немцы, а ўночы парцізаны. Не помню я, як гэта немцаў выгналі. Толькі парцізаны ўжо тады шарылі.

 

Ну а тады адну ноч ужо чуем, шэсць хлапцоў забралі ў парцізаны гэтыя. І Лёня Чачэрнікаў, і Віця Казлоў, Віця Міхалкаў… там Качэўскі, Косцік Піліпчыкаў, Ніхантаў Валодзя. Дык гэтыя ўсе павыжывалі, а Ніхантава забілі… і Качэўскага забілі. Дык калі асвабадзілі, іх пяшком гналі да Валожына сначала, патом аж да Ліды гналі пяшком. А тады ўжо ў Лідзе іх пераадзелі, адзелі ваенную форму, і іх туда пад Кенісберг, у Прусію направілі, на лінію фронта.

 

 

З а ў в а г і: жанр – рэалістычнае апавяданне.

 

 

11. “Пра вайну і палон”

 

 

Немцы загадалі ўсім людзя´м ісці ў Алёхнавічы, штоб усе: і старыя, і малыя, - з’ехаліся ў Алёхнавічы. І тады грузілі на эшалоны і везлі ў Германію, ці недзе на свалку якую. Я помню… маленькая была, пасвіла кароў каля сваей хаты, яшчэ каровы былі ў нас, парцізаны не пабралі… Едуць гэтыя людзі, едуць. Заехалі за Еленку і тады давай хто куды разлятацца, хто куды!.. Ну і іх болей не лавілі, не чапалі. А Стася гэта наша… Мы былі тады да Еленкі, на хутары. Хутар быў наш сам сабе, зваўся хутар “Крыніца”. Ёй было шаснаццаць гадоў у тое врэмя… Трэба было на работы. Так ужо ганялі, так ганялі! Две нядзелі пройдзе і зноў гоняць… у Радашковічы… пяшком, туды пяшком, назад. А сабойку ж там мама… два яечкі якія… У пяць часоў раніцы выходзяць, к вечару прыходзяць. З Пугачоў не ганялі, а мы як былі да Еленкі, дык усе тут, усе дзяўчаты хадзілі гэтак. Дык дзяўчат-то немцы не чапалі, а яшчэ якая харашо пяе, дык тая сядзіць і пяе. А хлопцаў, калі што не пачыніцца, дык палкай, кажа, калі ўмажа… Білі хлопцаў… ну не очэнь так. І тады Стася гэта наша ішла… ішла з Алёхнавіч дамой, а Геня Бадзінкаў - у лес, у Цінішча уцякуў… Яшчэ там адзін хлапец з ім, сваяк іхні ўцякуў у Цінішча ў лес. І кажа: “Стася, пайдзём з намі, бо ў Пугачах будзе хапун, у Пугачох”. Ну яна падумала: дзевачка, шаснаццаць год, ды з хлопцамі ў лес пойдзе… як жа ж пойдзеш? Ішла дамоў. Прыйшла дамоў, толькі села каля стала - наляцелі, схвацілі і павезлі ў Ракаў. І Стасю, і Ганну неяк яны ухвацілі. І тады мама назойтра паехала, і гэтыя маткі паехалі. Дык што ж наша была высокая, харошая. Такая поўненькая была, а гэтыя ж на тры гады маладзейшыя, дык такія худзенькія дзевачкі. Маладзейшых гэтых не бралі. Прыехала мама, глядзіць: у две шарэнгі іх распрадзяляюць, дык наша ўжо стаіць у гэтай харошай шарэнгі, а гэтых, дробязь гэтую, у другую. Гэтых усіх адправілі дамоў. Тады іх яшчэ павезлі за Мінск, там іх перафарміравалі. Як гэтае месца… Краснаўрочышча некалі звалася, а цяпер ня знаю як… ну і тады на Германію. Не, адразу ў Польшчу… у Польшчы… шэсць нядзель яна там прабыла… Устроілі ў бальніцы санітаркай. Дык дакторка надта ж палюбіла яе і прасіла: “Аставайся, я цябе ўдачару, - у яе дзяцей не было, у той дакторкі, - удачару і будзеш тут работаць, замуж аддам”. А яна: “Куды ўсе едуць, туды, - кажа, - і я”. Прабыла яна ў Польшчы палтара месяцы, а тады ўжо ў Германію. А там голад быў! Яе ужо на жалезную фабрыку, дзе аружые робяць, дзеталі тачылі. А такі голад, такі голад! Ну что ш, кажа, двесце пядзесят грамаў на дзень, на суткі, тры крошкі палучыш, дык пасмокчыш адну, другую і трэцюю. Цэлы дзень галодны. А з катла там, там і чэрві, і бручку гэтую, рэпу. Дык дажа кусочка рэпы не зачэрпаеш, але толькі гэтае пойла. Во як кармілі! Так яна да канца вайны… у сорак трэццім, ну і пака не асвабадзілі, прабылі. А тады пяшком… аж у Літву пагналі. Так зразу з Гермніі ўжо немцы іх праважалі, а тут устрэцілі, ўжо гэта, наша армія. Яшчэ ў Літве нядоўга, да восені былі, месяцы тры, мусіць.

 

 

З а ў в а г і: жанр – рэалістычнае апавяданне.

 

 

12. “Пра партызан у в. Пугачы”

 

 

Працізаны гэтыя былі… Усё шчысцілі: авечак штук пятнаццаць, конь… каровы… і тых забралі… і, нарэшце, і куры, і авечкі, і свінні… усё. З Пушчы прыходзілі… Так і забіралі, грабілі. Ну жыць жа і ім трэба было, яны ж страну крапілі, біліся з немцамі. Нехта ж там на дзяжурстве быў, недзе ж біліся. А другі атрад – ехалі… сабіралі яду. Столькі там у лесох гэтых было парцізанаў.

 

 

З а ў в а г і: жанр – рэалістычнае апавяданне.

 

 

13. “Пра немцаў у в. Пугачы”

 

 

Помню, пасу каля дарогі - немцы едуць. Падыхожу, кажу: “Пан, а кеды закончыся крыг?”. Крыг – гэта ж вайна па-нямецку. А ён: “Йа, йа. Быстра, быстра кончыцца”.

 

А тут віхла стаяла, ну дрэва, на нашай гары яна стаяла. І я залезла… ну любіла ж па дрэвах лазіць… і залезла на гэтую віхлу, а едуць немцы з-пад Алёхнавіч, з-пад Еленкі, адтуль… Гэтай дарогай у Ракаў ехалі. Чую толькі: нешта па гэтай віхле “джюў, джюў, джюў”… Пастралялі. Вядома, мяне замецілі, але ж ня знаюць, хто там сядзіць… З вінтоўкі, мусіць… Чую, што выстрэлілі па лістках, па дрэве. А каб ніжэй, так і застрэлілі б. Ну яны прэдупраденне зрабілі. Ды я кулем з гэтай віхлы.

 

 

З а ў в а г і: жанр – рэалістычнае апавяданне.

 

 

Но пришло время ей “аглядацца”. Несмотря на свой возраст, она держит большое хозяйство. Поэтому мы договорились придти к ней еще раз. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.