15 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце БДУ адбылося фальклорна-этнаграфічнае мерапрыемства “Сцяжынкамі роднай зямлі”, правядзенне якога ў другім семестры навучальнага года стала ўжо традыцыйным.

Арганізатарамі выступілі кафедра тэорыі літаратуры, якая забяспечвае выкладанне вучэбных дысцыплін “Фалькларыстыка” і “Славянская міфалогія” на першым курсе ў студэнтаў спецыяльнасцей “беларуская філалалогія” і “руская філалогія”, і вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору, якая дапамагае ў падрыхтоўцы і правядзенні абавязковай фальклорнай практыкі для студэнтаў-першакурснікаў адзначаных спецыяльнасцей.

Пры падрыхтоўцы мерапрыемства арганізатары ставілі перад сабой тры асноўныя задачы: натхніць студэнтаў-першакурснікаў на творчае знаёмства са скарбамі беларускага фальклору, выклікаць цікавасць да нашай нацыянальнай фальклорнай спадчыны і ўвачавідкі адчуць усю прыгажосць гучання аўтэнтычных народных песень.

Арганізатары імпрэзы прысвяцілі яе Году малой радзімы, якім абвешчаны 2018 год у нашай краіне. Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка растлумачыў, што прыняцце такога важнага рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. “Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Мы ўпэўнены, што праведзенае мерапрыемства “Сцяжынкамі роднай зямлі” здольнае далучыць як да сваёй асабістай малой радзімы, так і праз фальклор – да розных куточкаў Беларусі, каб убачыць і ўсвядоміць багацце нашай традыцыйнай культуры.

Фалькларысты кафедры тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору філалагічнага факультэта знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых форм правядзення гэтага мерапрыемства. Пастаяннай застаецца толькі яго назва – “Сцяжынкамі роднай зямлі”. Калі ў мінулыя гады студэнтаў перад праходжаннем фальклорнай практыкі знаёмілі з важнейшымі святамі і абрадамі каляндарнага і сямейнага цыклаў праз майстар-класы, відэалекторыі, сустрэчы з вядучымі фалькларыстамі краіны, то ў гэтым годзе арганізатары вырашылі сумясціць інфармацыйную і ілюстрацыйную часткі.

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты-першакурснікі спецыяльнасцей “беларуская філалогія” і “руская філалогія”, сярод якіх асобную групу склалі студэнты-замежнікі з Туркменіі і Кітая, выкладчыкі філалагічнага факультэта, а таксама запрошаныя госці, сярод якіх – былыя выпускніцы філалагічнага факультэта БДУ Рэгіна Гамзовіч (журналіст, грамадскі эксперт у галіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны) і Любоў Сацура (настаўніца беларускай мовы і літаратуры, на пенсіі). На аб’яву аб мерапрыемстве, размешчаную на сайтах філалагічнага факультэта і БДУ, адгукнуліся СМІ: да нас завіталі журналісты з тэлеканала “Мінск ТВ” і з газеты БДУ “Універсітэт”. Рэпартаж аб мерапрыемстве з інтэрв’ю з Таццянай Іванаўнай Шамякінай і Таццянай Аляксандраўнай Пладуновай быў паказаны ў вячэрніх навінах “24 гадзіны” тэлеканала “СТВ” у 19.30 у гэты ж дзень, 15 сакавіка 2018 года.

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася Таццяна Іванаўна Шамякіна, загадчык кафедры тэорыі літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар, якая нагадала аб важных напрамках работы, якая вядзецца на філалагічным факультэце і ва ўніверсітэце па выхаванні ў студэнтаў павагі і цікаўнасці да скарбаў беларускага фальклору, нацыянальнай традыцыйнай культуры ў цэлым.

Затым выступіла Ірына Юр’еўна Смірнова, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, якая прадставіла відэапрэзентацыю “Народны касцюм у тэрмінах”. Напачатку Ірына Юр’еўна зрабіла агляд усіх вядомых, тэрытарыяльна замацаваных нацыянальных строяў беларусаў, дэталёва засяродзіўшыся на неглюбскім строі. Расказваючы пра гэты від касцюма, дакладчык звярнула ўвагу не толькі на яго складнікі з адмысловымі назвамі, але і на віды і спосабы іх вырабу, што асабліва тычылася вышыўкі і элементаў упрыгожвання.

Пасля з мастацкай пастаноўкай “Вяселле на лельчыцкім Палессi” выступілі фальклорныя калектывы “Этнасуполка” і “Агнявец” з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Напачатку мастацкі кіраўнік Таццяна Аляксандраўна Пладунова (старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ) і канцэртмайстар Вячаслаў Андрэевіч Красулін (выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ) паведамілі пра гісторыю стварэння дадзенай праграмы і згадалі пра экспедыцыі, падчас якіх і былі запісаны вясельныя песні. А потым палілася песня – працяглая, спрадвечная, сапраўдная, наша родная беларуская песня. І пачалося свята, падчас якога ўсе прысутныя ўвачавідкі пазнаёміліся з асноўнымі складнікамі мясцовага беларускага вяселля, якія суправаджаліся песнямі і танцамі: пляценне вянка нявесты, злучэнне маладых, выкуп, пасад, віншаванні маладых падчас застолля, расплятанне касы, танцы.

Напрыканцы з заключным словам да прысутных звярнулася Рыма Мадэстаўна Кавалёва, вядучы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, якая згадала пра свой асабісты вопыт збірання фальклорных твораў у якасці навуковага кіраўніка студэнцкіх фальклорных экспедыцый і дала наказ будучым практыкантам на плённую збіральніцкую работу.

Арганізатары фальклорна-этнаграфічнага мерапрыемства “Сцяжынкамі роднай зямлі” ўпэўнены, што ўбачанае і пачутае пакінула незабыўнае ўражанне ў душах і сэрцах усіх, каму пашчасціла стаць сведкам такога сапраўднага свята. Праз яго зроблены першы (або чарговы) крок да спасціжэння багаццяў нашай традыцыйнай культуры.

 

Падрыхтавала Т.А.Марозава

Фота В.Дзянісенка

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Маркса, дом 31, п.39.
 

Тэлефон: 380-57-46

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3805746, з замежжа: +375 17 3805746)

Новыя выданні

18 Чэрвень 2018

Абнаўленні на сайце! У раздзеле "Нашы выданні" зараз можна бясплатна спампаваць pdf-версіі нашых выданняў:

Змены ў працы з наведвальнікамі ВНЛ БФ

07 Чэрвень 2018

Шаноўныя наведвальнікі! У сувязі з афіцыйным паспараджэннем рэктара БДУ А.Д. Караля прадастаўленне матэрыялаў ВНЛ БФ для азнаямлення і свабоднага карыстання часова...

Віншуем з юбілеем - Анатоль Андрэеў

27 Красавік 2018

Нашы юбілеі: Супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору сардэчна віншуюць Анатоля Мікалаевіча Андрэева з нагоды юбілею!

Віншуем з юбілеем - Рыма Кавалёва

25 Красавік 2018

Нашы юбілеі: Супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору сардэчна віншуюць Рыму Мадэстаўну Кавалёву з нагоды юбілею!

Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія (23.04.2018)

19 Красавік 2018

23 красавіка 2018года запрашаем на адкрыты навукова-практычны семінар СУЧАСНАЯ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА, МІФАЛОГІЯ, ЭТНАЛОГІЯ: ПАЗІТЫЎНЫЯ, НЕГАТЫЎНЫЯ, СУПЯРЭЧЛІВЫЯ ВЕКТАРЫ РУХУ

Сцяжынкі роднай зямлі

20 Сакавік 2018

15 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце БДУ адбылося фальклорна-этнаграфічнае мерапрыемства “Сцяжынкамі роднай зямлі”, правядзенне якога ў другім семестры навучальнага...

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў (справаздача)

28 Снежань 2017

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў на філалагічным факультэце БДУ

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў

08 Снежань 2017

Мы вырашылі завяршыць каляндарны год новай для нас ініцыятывай: цэлай серыяй тэматычных майстар-класаў. У гэтым снежні далучайцеся да нас у...

Адкрыты семінар і кансультацыя на філфаку

07 Снежань 2017

11 снежня 2017 года Запрашаем усіх на: 1) адкрыты навукова-практычны семінар ПРАБЛЕМЫ ВЫВУЧЭННЯ МІФАЛОГІІ І ФАЛЬКЛОРУ

Наша апытанне

08 Лістапад 2017

Ці добра Вы ведаеце народныя прылады працы? Прайдзіце наша маленькае апытанне, утворанае на базе матэрыялаў ВНЛ, - і даведайцеся! Апытанне знаходзіцца...

Круглы Стол па выніках практыкі

03 Лістапад 2017

Пасяджэнні студэнцкага Круглага стала па выніках фальклорнай практыкі 2017 года прайшлі самым плённым чынам.

ІІІ Караткевічаўскія чытанні на філфаку

17 Кастрычнік 2017

Распачаты прыём заявак на сёлетнія Караткевічаўскія чытанні на філфаку.

Праекты: абнаўленне

16 Кастрычнік 2017

Чарговае абнаўленне на сайце: артыкул Р.М. Кавалёвай "Канцэпцыя інтэгратыўнай фалькларыстыкі" (гл. раздзел "Праекты"). Пазнаёміцца з поўным тэкстам можна па спасылцы (http://folkndl.bsu.by/index.php/2012-03-06-13-03-32/350-kantseptsyya-integratyunaj-falklarystyki)

Круглы стол па выніках ФП-2017

14 Верасень 2017

На 15 верасня запланаваны круглы стол "Фальклор у часе і прасторы нацыянальнай культуры", які адбудзецца па выніках фальклорнай практыкі 2017...

Юр'я

11 Май 2017
Юр'я

Не так даўно (6 мая) адбылося самае бадзёрае свята маладой вясны -- Юр'я. На нашым сайце можна пазнаёміцца з фальклорнымі запісамі,...

Напярэдадні Вялікадня

01 Красавік 2017

Набліжаецца Вялікдзень, і таму мы прапануем Вам пазнаёміцца з тэматычнымі матэрыяламі нашых архіваў - фальклорнай прозай, прымеркаванай да гэтага свята.

Сучасныя дзіцячыя гульні

20 Сакавік 2017

Вясна ўбіраецца ў сілу, самы час ісці на вуліцу, каб пагуляць. У што - падкажа нам студэнтка філфака Паліна Куксанава, вытрымкі...

Жорсткасць рамансаў

28 Люты 2017

Хутка 8 сакавіка, а таму - каб зрабіць прыемнае ўсім прадстаўніцам прыўкраснага полу - мы прапануем на сваім сайце падборку...

Тэрыторыя літаратуры

24 Люты 2017

21 лютага 2017 годана філфаку БДУ прайшоў семінар для аўтараў-пачаткоўцаў “Тэрыторыя літаратуры”. На Карла Маркса, 31 завіталі школьнікі самых розных...

Прыём заявак на Караткевічаўскія Чытанні-2016

04 Лістапад 2016

Распачаты прыём заявак на 2-ія Караткевічаўскія паэтычныя чытанні! Студэнты і школьнікі, якія захапляюцца творчасцю класіка, змогуць выступіць з любімым вершам пісьменніка на...