Каля Калядаў: серыя майстар-класаў

на філалагічным факультэце БДУ

На філалагічным факультэце БДУ з 19 па 22 снежня 2017 года прайшла серыя майстар-класаў “Каля Калядаў” – комплекс выхаваўча-папулярызатарскіх мерапрыемстваў, якія арганізавала вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры БДУ. Ідэя правядзення комплексу калядных мерапрыемстваў з’явілася не на пустым месцы. У іх аснове – традыцыя святкавання Калядаў у беларусаў, якая складалася з шэрагу абавязковых для выканання элементаў: прыгатавання адметнай ежы, абходу двароў калядоўшчыкамі, спявання спецыяльных песень – калядак, правядзення дзявочых варожбаў. З прапановай далучыць да народных калядных традыцый студэнтаў БДУ і шырокую грамадскасць звярнулася да фалькларыстаў факультэта загадчыца кафедры тэорыі літаратуры прафесар Таццяна Іванаўна Шамякіна. У выніку рэалізавалі ідэю правядзення калядак у выглядзе адаптаванага да сучасных рэалій сцэнарыя майстар-класаў супрацоўнікі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры.

Майстар-класы праходзілі на базе вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору. На прыцягу чатырох дзён у майстар-класах прынялі ўдзел 34 госця: 3 – у першы, 3 – у другі, 8 – у трэці і 20 – у чацвёрты дзень правядзення. Акрамя таго, у апошні дзень на майстар-клас завітала карэспандэнт тэлеканала Мінгарвыканкама “Мінск ТV” Яўгенія Леснікава, якая зрабіла кароткі рэпартаж пра наша мерапрыемства (эфір адбыўся 24 снежня на тэлеканале СТВ, гл. спасылку https://www.youtube.com/watch?v=KUvIw3qIdUE). Значную колькасць удзельнікаў склалі замежныя студэнты 1 курса філалагічнага факультэта БДУ (з Кітая, Туркменіі і адна студэнтка з Японіі), а таксама студэнты з Інстытута журналістыкі БДУ і проста аматары беларускай традыцыйнай культуры.

Каляднымі прысмакамі па народных рэцэптах частавала гасцей Таццяна Марозава, якая падрыхтавала аформлены калядны стол: у цэнтры стала на саматканам абрусе, пад якім было раскладзена сена, ляжалі галінкі елкі з елачнымі шышкамі, а таксама пераплецены стужачкамі вяночак з сена. На стол Таццяна Марозава кожны дзень гатавала новыя стравы:

першы дзень – куццю з пярловай крупы з разынкамі, праснакі, морс журавінавы;

другі дзень – куццю з аўсянай крупы з разынкамі, аладкі са смятанкай, кампот з яблык і груш сухіх;

трэці дзень – куццю з рысавай крупы з разынкамі, тварожнае печыва, кісель сунічны;

чацвёрты дзень – куццю з пшоннай крупы, бліны са смятанкай, настой шыпшынавы.

З каляднымі дзявочымі варожбамі з архіўных фондаў вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору ўдзельнікаў знаёмілі Маргарыта Латышкевіч і Вера Дзянісенка, якія прапанавалі гасцям 5 варыянтаў варожбаў: па талерках, па скамячанай паперцы, па свечцы, па веніку, па саломінцы. Яны ж праводзілі і асноўны майстар-клас па вырабу каляднай зоркі-жаданкі. Дзеля гэтага напярэдадні супрацоўніцы падрыхтавалі галінкі дрэў і дэкор да іх (стужачкі, званочкі, фарбы, глітар, шышкі і інш. аздабленне), з якіх склалі 34 камплекты для вырабу калядных зорак.

У першы дзень удзельнікі прынялі ўдзел у майстар-класе па развучванні беларускіх песень-калядак. Праводзіла майстар-клас Таццяна Лук’янава, якая падрыхтавала для ўдзельнікаў раздрукоўкі з тэкстамі калядак і, пасля невялікага каментару да зместу песні, напявала матыў калядкі, а ўдзельнікі падхоплівалі яго і спрабавалі пець.

Напрыканцы для ўдзельнікаў была прапанавана акцыя “Сэлфі ў каляднай масцы”, дзеля чаго супрацоўнікі лабараторыі абсталявалі спецыяльную зону зону для фота на фоне рушніка і прадметаў сялянскага побыту з сапраўднай маскай мядзведзя, якая ўдзельнічала ў хаджэннях калядоўшчыкаў (падарунак ад папярэдняга кіраўніка лабараторыі Васіля Ліцьвінкі).

Без сумнення, мерапрыемствы такога кшталту дапамагаюць вырашаць важныя дзяржаўныя задачы ў адпаведнасцi з рэспублiканскай праграмай «Моладзь Беларусi», Канцэпцыяй патрыятычнага выхавання моладзi ў Рэспубліцы Беларусь i забяспечваць (у рамках Праграмы перспектыўнага развiцця БДУ) прафесiйнае станаўленне фiлолага як самастойнай асобы з творчым стылем мыслення i высокiм узроўнем культурнай i iдэалагiчнай кампетэнцыi.

 

Аўтар ідэі – Таццяна Шамякіна, загадык кафедры тэорыі літаратуры БДУ

Аўтар канцэпцыі і куратар праекта – Маргарыта Латышкевіч, супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры БДУ

Творчая група: Таццяна Марозава, Вольга Палукошка, Вера Дзянісенка, супрацоўнікі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры БДУ

Фота Веры Дзянісенка

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Маркса, дом 31, п.39.
 

Тэлефон: 380-57-46

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3805746, з замежжа: +375 17 3805746)

Новыя выданні

18 Чэрвень 2018

Абнаўленні на сайце! У раздзеле "Нашы выданні" зараз можна бясплатна спампаваць pdf-версіі нашых выданняў:

Змены ў працы з наведвальнікамі ВНЛ БФ

07 Чэрвень 2018

Шаноўныя наведвальнікі! У сувязі з афіцыйным паспараджэннем рэктара БДУ А.Д. Караля прадастаўленне матэрыялаў ВНЛ БФ для азнаямлення і свабоднага карыстання часова...

Віншуем з юбілеем - Анатоль Андрэеў

27 Красавік 2018

Нашы юбілеі: Супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору сардэчна віншуюць Анатоля Мікалаевіча Андрэева з нагоды юбілею!

Віншуем з юбілеем - Рыма Кавалёва

25 Красавік 2018

Нашы юбілеі: Супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору сардэчна віншуюць Рыму Мадэстаўну Кавалёву з нагоды юбілею!

Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія (23.04.2018)

19 Красавік 2018

23 красавіка 2018года запрашаем на адкрыты навукова-практычны семінар СУЧАСНАЯ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА, МІФАЛОГІЯ, ЭТНАЛОГІЯ: ПАЗІТЫЎНЫЯ, НЕГАТЫЎНЫЯ, СУПЯРЭЧЛІВЫЯ ВЕКТАРЫ РУХУ

Сцяжынкі роднай зямлі

20 Сакавік 2018

15 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце БДУ адбылося фальклорна-этнаграфічнае мерапрыемства “Сцяжынкамі роднай зямлі”, правядзенне якога ў другім семестры навучальнага...

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў (справаздача)

28 Снежань 2017

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў на філалагічным факультэце БДУ

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў

08 Снежань 2017

Мы вырашылі завяршыць каляндарны год новай для нас ініцыятывай: цэлай серыяй тэматычных майстар-класаў. У гэтым снежні далучайцеся да нас у...

Адкрыты семінар і кансультацыя на філфаку

07 Снежань 2017

11 снежня 2017 года Запрашаем усіх на: 1) адкрыты навукова-практычны семінар ПРАБЛЕМЫ ВЫВУЧЭННЯ МІФАЛОГІІ І ФАЛЬКЛОРУ

Наша апытанне

08 Лістапад 2017

Ці добра Вы ведаеце народныя прылады працы? Прайдзіце наша маленькае апытанне, утворанае на базе матэрыялаў ВНЛ, - і даведайцеся! Апытанне знаходзіцца...

Круглы Стол па выніках практыкі

03 Лістапад 2017

Пасяджэнні студэнцкага Круглага стала па выніках фальклорнай практыкі 2017 года прайшлі самым плённым чынам.

ІІІ Караткевічаўскія чытанні на філфаку

17 Кастрычнік 2017

Распачаты прыём заявак на сёлетнія Караткевічаўскія чытанні на філфаку.

Праекты: абнаўленне

16 Кастрычнік 2017

Чарговае абнаўленне на сайце: артыкул Р.М. Кавалёвай "Канцэпцыя інтэгратыўнай фалькларыстыкі" (гл. раздзел "Праекты"). Пазнаёміцца з поўным тэкстам можна па спасылцы (http://folkndl.bsu.by/index.php/2012-03-06-13-03-32/350-kantseptsyya-integratyunaj-falklarystyki)

Круглы стол па выніках ФП-2017

14 Верасень 2017

На 15 верасня запланаваны круглы стол "Фальклор у часе і прасторы нацыянальнай культуры", які адбудзецца па выніках фальклорнай практыкі 2017...

Юр'я

11 Май 2017
Юр'я

Не так даўно (6 мая) адбылося самае бадзёрае свята маладой вясны -- Юр'я. На нашым сайце можна пазнаёміцца з фальклорнымі запісамі,...

Напярэдадні Вялікадня

01 Красавік 2017

Набліжаецца Вялікдзень, і таму мы прапануем Вам пазнаёміцца з тэматычнымі матэрыяламі нашых архіваў - фальклорнай прозай, прымеркаванай да гэтага свята.

Сучасныя дзіцячыя гульні

20 Сакавік 2017

Вясна ўбіраецца ў сілу, самы час ісці на вуліцу, каб пагуляць. У што - падкажа нам студэнтка філфака Паліна Куксанава, вытрымкі...

Жорсткасць рамансаў

28 Люты 2017

Хутка 8 сакавіка, а таму - каб зрабіць прыемнае ўсім прадстаўніцам прыўкраснага полу - мы прапануем на сваім сайце падборку...

Тэрыторыя літаратуры

24 Люты 2017

21 лютага 2017 годана філфаку БДУ прайшоў семінар для аўтараў-пачаткоўцаў “Тэрыторыя літаратуры”. На Карла Маркса, 31 завіталі школьнікі самых розных...

Прыём заявак на Караткевічаўскія Чытанні-2016

04 Лістапад 2016

Распачаты прыём заявак на 2-ія Караткевічаўскія паэтычныя чытанні! Студэнты і школьнікі, якія захапляюцца творчасцю класіка, змогуць выступіць з любімым вершам пісьменніка на...