21 лютага 2017 годана філфаку БДУ прайшоў семінар для аўтараў-пачаткоўцаў “Тэрыторыя літаратуры”. На Карла Маркса, 31 завіталі школьнікі самых розных узростаў – прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя і гімназіі №35.

Сваім яркім і змястоўным выступленнем адкрыў семінар д.ф.н., прафесар А.М. Андрэеў, які задаў аўдыторыі досыць правакацыйнае пытанне:

– Вы ўсё яшчэ хочаце быць пісьменнікамі?

Надалей прадуктыўны дыялог працягваўся з удзелам прадстаўнікоў рэдакцый рэспубліканскіх перыядычных выданняў. Распавялі пра свой рэдактарскі вопыт Святлана Воцінава (“Маладосць”), Наталля Казапалянская (“Нёман”), Юлія Алейчанка (“Полымя”). З вострым надзённым паведамленнем звярнуўся да ўдзельнікаў семінара Дзмітрый Шулюк (“Маладосць”). А Наста Грышчук (“Літаратура і мастацтва”) прыўзняла завесу таямніцы над няпростай прафесіяй літаратурнага крытыка.

Да работы семінара падключыліся і бібліятэкары. Ад А.І. Мацвеевай (нам.дырэктара Мінскай сеці публічных бібліятэк) госці семінара даведаліся пра самыя цікавыя мерапрыемствы, якія ладзіліся апошнім часам маладымі і для маладых.

Практычная частка семінара праходзіла ў медыятэцы філфака, дзе Ж.С. Карповіч (загадчыца ААФіЭФ Фундаментальнай бібліятэкі БДУ) пазнаёміла ўсіх са змястоўнай выставай «Філалагічны факультэт на старонках перыёдыкі». Спецыяльныя эксперты семінара – Алеся Лапіцкая (“Літаратура і мастацтва”) і М.П. Кенька (к.ф.н., дацэнт) – расказалі пра свае ўражанні ад твораў аўтараў-пачаткоўцаў і далі парады, а з мадэратарам семінара Маргарытай Латышкевіч (“Маладосць”) удзельнікі папрактыкаваліся ў чытанні вершаў на публіку.

Маладыя аўтары атрымалі памятныя дыпломы ад РВУ “Звязда” і часопіса “Маладосць”. А дадатковыя нюансы да атмасферы семінара дадалі музычныя выступленні яшчэ адной юнай госці філфака – вучаніцы СШ №77 скрыпачкі Кацярыны Палтаевай.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Маркса, дом 31, п.39.
 

Тэлефон: 380-57-46

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3805746, з замежжа: +375 17 3805746)

Хутка Масленка

13 Люты 2014

А на нашым сайце - чарговае абнаўленне архіўных матэрыялаў. Вы зможаце пазнаёміцца з прыкладамі масленічных песень з усёй Беларусі, пачытаць пра...

Калядкі

04 Снежань 2014

Набліжаюцца Каляды, таму, каб стварыць святочны настрой, мы прапануем Вам некалькі вясёлых калядак з фондаў лабараторыі.

Успаміны пра лета

16 Студзень 2015

Студзеньскімі днямі так цёпла ды ўтульна ўспомніць пра лета. Пра фалькларыстычнае лета, вядома. Успамінайце разам з намі - чытаючы дзённік ФП-2011...

Да 70-годдзя Перамогі

07 Май 2015

Абнаўленне на сайце! Напярэдадні свята Перамогі ВНЛ беларускага фальклору прапануе Вам пазнаёміцца з архіўнымі матэрыяламі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне. Перайсці па...

Купалле

11 Чэрвень 2015

Лета ў разгары, а на нашым сайце - чарговае сезоннае абнаўленне матэрыялаў. У гэты раз прапануем Вам бліжэй пазнаёміцца з...

1 Караткевічаўскія чытанні на філфаку

04 Снежань 2015

25 лістапада 2015 года, напярэдадні дня нараджэння У.Караткевіча, шчыра любімага філфакаўцамі, на факультэце адбыліся паэтычныя чытанні, прысвечаныя пісьменніку. Студэнты і...

Японскі вечар на філфаку

04 Снежань 2015

16 лістапада 2015 года ў гасцёўні чытальнай залы філфака прайшоў вечар, прысвечаны японскай культуры.

Імпрэза "Чатыры пары года"

22 Люты 2016

Запрашаем Вас на паэтычна-музычную імпрэзу "Чатыры пары года"!

"Маладосць" і "Нёман" на філфаку

12 Май 2016

11 мая 2016 г. на філалагічны факультэт завіталі прадстаўнікі рэдакцый адразу двух беларускіх часопісаў - "Маладосці" і "Нёмана". Разам з...

Прыём заявак на Караткевічаўскія Чытанні-2016

04 Лістапад 2016

Распачаты прыём заявак на 2-ія Караткевічаўскія паэтычныя чытанні! Студэнты і школьнікі, якія захапляюцца творчасцю класіка, змогуць выступіць з любімым вершам пісьменніка на...

Тэрыторыя літаратуры

24 Люты 2017

21 лютага 2017 годана філфаку БДУ прайшоў семінар для аўтараў-пачаткоўцаў “Тэрыторыя літаратуры”. На Карла Маркса, 31 завіталі школьнікі самых розных...

Жорсткасць рамансаў

28 Люты 2017

Хутка 8 сакавіка, а таму - каб зрабіць прыемнае ўсім прадстаўніцам прыўкраснага полу - мы прапануем на сваім сайце падборку...

Сучасныя дзіцячыя гульні

20 Сакавік 2017

Вясна ўбіраецца ў сілу, самы час ісці на вуліцу, каб пагуляць. У што - падкажа нам студэнтка філфака Паліна Куксанава, вытрымкі...

Напярэдадні Вялікадня

01 Красавік 2017

Набліжаецца Вялікдзень, і таму мы прапануем Вам пазнаёміцца з тэматычнымі матэрыяламі нашых архіваў - фальклорнай прозай, прымеркаванай да гэтага свята.